Артыкулы: «Корвін»

«Корвін», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталіся каля 80 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Бянкоўскiя, Дмахоўскiя, Каханоўскiя, Крукоўскiя, Урублеўскiя. У чырвоным полi крумкач, якi сядзiць на бервяне з адсечанымi 4 сукамi i трымае ў дзюбе пярсцёнак; клейнод — над прылбiцай з каронай 3 страусавыя пёры. Герб «К.» адгалiнаваўся ў пач. 16 ст. ад герба «Слепаўрон».

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.