Артыкулы: Кругер (Krüger) Освальд

Кругер (Krüger) Освальд (каля 1598, Прусiя—6.5.1655), матэматык, архiтэктар, оптык, астраном, фiлолаг. Д-р фiласофii i вольных мастацтваў (1632). У 1618 у Вiльнi ўступiў у ордэн езуiтаў, з 1630 ксёндз. У 1618—20 выкладаў граматыку ў Нясвіжы. У 1622—25 вывучаў фiласофiю ў Рыме, у 1626—30 — тэалогiю ў Вiльнi. У 1631—32 і 1633—34 выкладаў матэматыку ў Нясвiжы, у 1632—33 і 1634—48 — матэматыку і стараж.-яўр. мову ў Вiльнi. У 1641—48 рэгент Папскай семінарыі (алюмната) і дыяцэзіяльнай семінарыі ў Вільні. У 1648—53 выкладаў матэматыку і маральную тэалогію ў Нясвiжы, у 1653—55 рэктар Нясвіжскага калегiума. Архiтэктар адбудовы Нясвiжскага замка пасля пажару. У 1655 прызначаны каралеўскiм iнжынерам, наглядаў за пабудовай ваенных машын у Гародні. Аўтар прац па матэматыцы, астраноміі, ваеннай інжынерыі, оптыцы і метралогіі: «Ясныя матэматычныя тэарэмы і праблемы з аптычнай геаметрыі, астраноміі» («Illustriora theoremata et problemata mathematica ex opticis geometria, astronomia, sphaera elementari computo ecclesiastices», Вільня, 1633), «Практычная арыфметыка для маладых вучняў» («Arithmetica practica in usum studiosae iuventutis», Вільня, 1635), «Паралельны прыцэл для наводкі гармат, недаўна вынайдзены і апрабаваны на практыцы» («Parallela horoscopa ad bellicorum tormentorum directionem recens inventa et practice probata» (Вільня, 1636), «Катоптракаўстыка, або Пякучае люстра» («Catoptrocaustica sive specula ustoria», Вільня, 1636), «Рымскі каляндар» («Calendarium Romanum», Вільня, 1637), «Астранамічная сотня» («Centuria astronomica», Вільня, 1639; рус. пераклад В.Кіпрыянава «Сотня астраномская», Масква, 1707), «Зрокавыя, аптычныя, люстраныя, катоптракаўстычныя тэарэмы» («Theoremata de oculo, optica, catoptrica, catoptrocaustica», Вільня, 1641), «Вока» («Oculus», Вільня, 1642), «Тэарацэнтрыка, або Матэматычныя развагі пра цэнтр і пункты» («Thearocentrica sive mathematicae de centro et punctis considerationes», Вільня, 1644), «Тлумачэнне блажэннай пасхаліі» («Exegesis festivitatis paschalis», Вільня, 1647), «Вясёлка, або Пра праяўленне колераў» («Iris sive de coloribus apparentibus», Вільня, 1647), «Развагі пра вакуум» («Dissertatio de vacuo», Вільня, 1648).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.