Артыкулы: Лабанаў-Растоўскі (Лобанов-Ростовский) Iван Iванавiч

Лабанаў-Растоўскі (Лобанов-Ростовский) Iван Iванавiч [?—17(27).4.1664], расiйскi дзяржаўны i ваенны дзеяч, удзельнiк вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67. Брат А.I.Лабанава-Растоўскага. Князь, акольнiчы (1649), баярын (1661). У 1646—47 ваявода ў Вял. Луках. Выконваў дыпламатычныя даручэннi. У чэрв. 1656 удзельнiчаў у паходзе з-пад Смаленска на Рыгу. У лiп. 1656 у складзе рас. дэлегацыi па заключэннi Вiленскага перамiр’я 1656. 4.3.1657 прызначаны ваяводам у Вiльню. Пасля заключэння саюзу ўкр. гетмана I.Выгоўскага з Рэччу Паспалiтай (гл. Гадзяцкi дагавор 1658) Л.-Р. прызначаны 11.10.1658 палкавым ваяводам у Смаленск. Пад яго камандаваннем сфармiраваны атрад для барацьбы з укр. казакамi i войскамi ВКЛ у Бел. Падняпроўi. У сак. 1659 войска Л.-Р. пачало аблогу Мсцiслава i пасля бiтваў з атрадамi С.Кмiцiча, С.Аскеркi, казакамi I.Нячая i С.Выгоўскага ўзяло горад. У маi 1659 рас. войска на чале з Л.-Р. i С.Д.Змеевым падышло да Старога Быхава i 14.12.1659 захапiла горад. Нячай i С.Выгоўскi трапiлi ў палон (гл. Быхава абарона 1659). У студз. 1661 дзейнiчаў супраць татараў у раёне Адоева—Пуцiўля. 30.7.1663 прызначаны на службу ў Смаленск.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.