Артыкулы: Лабенцкі Бальтазар
Лабенцкі Бальтазар (?—1645), дзеяч кальвінісцкай царквы ў ВКЛ. Паходзіў з Прускага герцагства. Месца атрымання адукцыі невядома. Быў прыдворным прапаведнікам польнага гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла, разам з ім удзельнічаў у сінодзе кальвінісцкай царквы ВКЛ 1624. Сінод 1634 прызначыў Л. прапаведнікам Віленскага кальвінскага збора, а сінод 1636 — суперінтэндэнтам кальвінскіх збораў Віленскага дыстрыкта. Казанні і прамовы Л. атрымалі шырокую вядомасць, некаторыя з іх надрукаваны Янам Кмітам у Любчанскай друкарні: «Памяць Вінгольдаў» («MemoriaWinholdiana», 1635), «Бацькоўскія медытацыі ў выпадку хваробы і пасля смерці дзетак» («Medytacjerodzicielskiewchorobieipo śmiercidziatek», 1638), «Надзея справядлівых, у смерці выведзеная» («Nadziejasprawiedliwychw śmierciwywiedziona», 1638). Там жа выдадзены збор 23 казанняў Л. «Анатомія сумлення, гэта значыць Разбор і разгляд сумлення чалавечага» («Anatomiaconscientiaetojestrozebranieiroztrząśnieniesumieniaczłowieczego» (1638), дзе сістэматычна выклаў пастулаты кальвінісцкай царквы. Пераклаў з нямецкай мовы кнігу Людвіга Байлі (Baily) «PraxisPietatis», якая згодна з рашэннем Віленскага сінода 1632 выдадзена пад назвай «Практыкаванні ў набожнасці» («Ćwiczeniasię wpobożności»). У 1639 абвінавачаны разам з інш. віленскімі кальвіністамі ў стральбе з лука па выяве св. Міхала на касцёле бернардзінак, што стала падставай для разбурэння Віленскага кальвінскага збора. Соймавы суд 1640 прызнаў Л. вінаватым. Каб пазбергнуць смяротнага пакарання, ён уцёк у Прусію. Намаганні Л. вярнуцца ў ВКЛ былі безвыніковымі. Памёр у Прусіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне