Артыкулы: Лабойка Іван Мікалаевіч

Лабойка Іван Мікалаевіч [21.7(1.8).1786, г. Золачаў Харкаўскай губ.—15(27).6. 1861], гісторык, літаратуразнавец, лінгвіст. Заслужаны праф. рыторыкі. Скончыў Харкаўскі ун-т (1810). Выкладаў у гімназіях у Ноўгарад-Северскім (праводзіў там археалагічныя раскопкі, даследаваў храмы) і Харкаве. З 1815 у Польшчы, пад кіраўніцтвам Самуэля Ліндэ займаўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў. З 1816 у Пецярбург, служыў у Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей, з 1817 выкладаў у Ваенна-настаўніцкім ін-це. З 1816 член Вольнага т-ва аматараў расійскай славеснасці ў Пецярбургу, яго бібліятэкар, рэдактар часопіса «Соревнователь просвещения и благотворения». У 1821—32 праф. Віленскага ун-та (выкладаў рус. літаратуру, рус. і страж.-слав. мовы), быў дэканам філалагічнага аддзялення, узначальваў кафедру рус. літаратуры і гісторыі Расіі. У 1832—40 праф. Медыка-хірургічнай акадэміі і Духоўнай рымска-каталіцкай акадэміі (да 1842) у Вільні. Быў знаёмы з I.I.Грыгаровічам і З.Даленгай-Хадакоўскім. Для Грыгаровіча зрабіў спісы 17 старажытных грамат, што захоўваліся ў Вільні. Зрабіў шэраг прапаноў па комплекснаму вывучэнню Беларусі і Літвы. Збіраў матэрыялы са старабел. помнікаў пісьменнасці для складання слоўніка. Перапісваўся з М.П.Румянцавым, якому прапанаваў свой праект «слоўніка незразумелых выразаў» «Белорусского архива древних грамот» Грыгаровіча. Цікавіўся бел. фальклорам. Разам з інш. спецыялістамі Л. было даручана параўнанне тэкста Статута ВКЛ 1588 з яго старажытнымі выданнямі і спісамі для наступнага выдання. Зрабіў апісанне рукапісаў Духоўнай рымска-каталіцкай акадэміі. Напісаў працу «Вільня, сталіца Заходняй Расіі і Кіеўскай Мітраполіі» (не выдадзена), рыхтаваў «Гісторыі расійскай славеснасці» (не скончана). У 1840 перадаў Рас. АН 22 тамы рукапісаў сваіх прац. У 1842 пакінуў Вільню, жыў у Пецярбургу, на Украіне, у Латвіі.

Творы:

О важнейших изданиях Герберштейновых записок о России с критическим обозрением их содержания // Соревнователь просвещения и благотворения. 1818. № 5;

Взгляд на древнюю словесность скандинавского севера // Сын Отечества. 1821. № 13—14;

Grobyolbrzymiena Żmudziiinnezabytkistarożytności // DziennikWileński. 1823. № 6;

Мои записки // Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти. Минск, 2008.

Літаратура:

Каупуж А. Вклад И.Н.Лобойко в развитие русско-немецко-литовских культурных связей в первой четверти XIX века // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. Языкознание. Вильнюс, 1963. Вып. 6;

Яго ж. З.Доленга-Ходаковский и И.Н.Лобойко // Сов. славяноведение. 1968. № 5;

Лабенка Й. Жизнь и научная деятельность И.Н.Лобойко в Литве // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. Литература. Вильнюс, 1966. Вып. 9;

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973;

Каханоўскі Г.А., Малаш Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.