Артыкулы: Лаздзея
Лаздзея (літ. Лаздзіяй, Lazdijai, цяпер горад, цэнтр Лаздзійскага р-на, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Троцкім пав., на р. Райшупіс. Упершыню ўпамінаецца пад 1532 як гаспадарскі двор, цэнтр стараства. Вял. князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1560 заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 пабудаваны драўляны касцёл, пры якім у 1571 дзейнічала прыходская школа. 17.5.1597 кароль польскі і вял. князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Л. магдэбургскае права і герб з выявай лася, пад якім 3 перакрыжаваныя ключы. Была дзярж. уладаннем, якое перадавалася ў трыманне феадалам. У 1776 Л. разам з інш. дробнымі каралеўскімі гарадамі і мястэчкамі пазбаўлена магдэбургскага права, але фактычна захавала самакіраванне. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі.
Літаратура:
GutauskasJ. Lazdijų dokumentai // Mūsų senovė.
Miškinis A. Lazdijų istorinės urbanistinės raidos kai kurie bruožai // Kultūros paminklai.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне