Артыкулы: Лазовіцкая місія езуітаў
Лазовіцкая місія езуітаў. Існавала ў в. Лазовіцы Мсціслаўскага ваяв. (цяпер в. Лазовіца ў Клімавіцкім р-не) у 1752—1820. Заснаваў Ян Кіркор, падчашы мсціслаўскі, які пабудаваў місійны дом і драўляны касцёл Св. Тройцы як філіяльны касцёл парафіі Мсціслаўскага кляштара кармелітаў (з 1776 асобная парафія). Місія залежала ад Мсціслаўскага езуіцкага калегіума. Тут звычайна было 3 місіянеры, адзін з якіх загадваў парафіяй, інш. праводзілі душпастырскую дзейнасць, выкладалі ў школе (працавала ў 1799—1807). Місія зачынена пасля скасавання ордэна езуітаў у Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне