Артыкулы: Лайшчэўскі (Лайшэўскі) Себасцьян
Лайшчэўскі (Лайшэўскі) Себасцьян (каля 1588, Мазовія—2.6.1635), дзеяч каталіцкай царквы. У 1606 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Праф. філасофіі ў Пултуску (1618—21), прэфект школы ў Пултуску (1621—22), каралеўскі прапаведнік пры двары Уладзіслава IV (1629—35). Выдаў казанне на пахаванні канцлера ВКЛ Льва Сапегі «Два Льва. Клейнод сапегаўскі» («DwaLwi. Kleynotsapieżański», Люблін, 1637).
Літаратура:
Piotr B. Lew Sapieha w świetle oracji pogrzebowej Sebastiana Łajszczewskiego // Sapiehowie epoki Kodnia i Krasiczyna. Lublin, 2007.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне