Артыкулы: Ламата
Ламата, заходнебалцкая зямля. Упамінаецца некалькі разоў у дакументах 13—14 ст.: Lammato (1231), Lammethin (1252), Lamenan (1291), Lamothe (1349). У дакуменце «Кніга дацкага цэнза» («LibercensuumDaniae», паміж 1249 і 1269) адзначана, што на Пн ад р. Прэгель знаходзіцца 5 зямель: Самбія, Скальва, Л. (Lammato), Курляндзія, Земгалія. У «Хроніцы зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга пры апісанні падзей канца 13 ст. упамінаюцца літоўцы, што жылі па берагам Нёмана ад Віліі да зямлі Л. (Lamotina). Распалагалася на Пн ад нізоўяў Нёмана, каля Куршскага заліва. (Шылуцкі р-н Літоўскай Рэспублікі). Паводле археалагічных дадзеных, насельніцтва гэтага рэгіёма мела асаблівасці з пач. н.э., што ўказвае на існаванне асобнага племені, якое, відаць, таксама называлася Л. У ходзе барацьбы з крыжакамі племя Л. было, відаць, часткова вынішчана, частка яго прыняла ўдзел у этнагенезе літоўцаў.
Літаратура:
Топоров В.Н. Прусский язык: Словарь. М., 1990. [Т. 5]. С. 55—61.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне