Артыкулы: Ланг Казімір
Ланг Казімір (4.3.1689, г. Лідзбарк у Варміі—2.11.1737), дзеяч каталіцкай царквы, драматург. У 1708 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1720 ксёндз. Праф. рыторыкі (1721—22) і філасофіі (1727—30), прэфект школы (1730—31) у Гародні, праф. тэалогіі ў Браневе (1732—33), тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1733—35), рэктар калегіума ў Рэшалі (1735—37), сакратар галавы правінцыі ордэна езуітаў (1737). Выдаў ананімна школьную драму «Ганаровыя трапезы» («Dapes honorum», Супрасль, 1717).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне