Артыкулы: Ланеўскі Крыштоф

Ланеўскі Крыштоф (24.6.1576, в. Кросне каля г. Ясла, Польшча—24.2.1656), дзеяч каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду герба «Наленч». У 1598 паступіў у Кракаўскі ун-т, дзе атрымаў ступень бакалаўра вызваленых навук. У 1606 уступіў у кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх у Казімежы пад Кракавам. З 1612 ксёндз. Яму быў даручаны збор матэрыялаў пра блаславёнага Станіслава Казімерчыка для езуіцкага выдання «Жыціі святых» («Acta Sanctorum», Антверпен). Адначасова Л. выдаў уласную кнігу «Жыццё, справы і цудоўныя боскія заступніцтвы набожнага каплана благаславёнага Станіслава Казімерчыка» («Żywot, sprawy i cudowne Boskie wstawienia pobożnego kapłana Bł. Stanisława Kazimierczyka», Кракаў, 1617; пераробкі кнігі выйшлі ў 1660, 1702, 1763). Выдаў правілы агульнага жыцця манахаў паводле св. Аўгусціна «Regula Beatissimi Patris Aurelii Augustini» (Кракаў, 1618). Візітатар кляштараў канонікаў латэранскіх Марцін Клачынскі даручыў Л. наладзіць манаскае і духоўнае жыццё ў кляштарах ордэна ў ВКЛ. У 1619—31 Л. узначальваў кляштар у Быхаве, у 1631—35 — у Крамяніцы (Гарадзенскі пав.), у 1635—37 — у Красніку (Польшча). У 1637 абраны прэпазітам кляштара ў Куразвенках, пасля вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.