Артыкулы: лантвойт
лантвойт, лентвойт, лянтвойт, службовая асоба ў гарадах ВКЛ, якiя мелi магдэбургскае права; намеснiк войта. Выконваў даручэннi войта, у час адсутнасцi войта — яго абавязкi. Прызначаўся войтам або ўладальнiкам горада, у 16—17 ст. мяшчанства некаторых гарадоў (Магiлёў, Пiнск, Берасце) дамаглося права выбiраць Л.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне