Артыкулы: Лапацінскі Крыштоф
Лапацінскі Крыштоф (пач. 18 ст.—2-я пал. 18 ст.), дзеяч каталіцкай царквы, лексікограф. З роду Лапацінскіх, сын Станіслава Лапацінскага, суддзі гродскага упіцкага, брат Антонія Станіслава Лапацінскага Рэктар піярскага калегіума ў Расейнах. Набыў вядомасць вял. вучонасцю. Склаў слоўнік літ. мовы, 1-я частка якога была аддадзена для публікацыі ў Віленскую францысканскую друкарню. Друкаваныя экземпляры слоўніка не вядомы, рукапіс не захаваўся.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне