Артыкулы: Ласеўскі (Ласевіч) Крыштоф

Ласеўскі (Ласевіч) Крыштоф (23.3.1649, Мазовія—5.5.1712), дзеяч каталіцкай царквы. Д-р тэалогіі і кананічнага права. У 1667 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Праф. рыторыкі для экстэрнаў у Варшаве (1680—81), Вільні (1681—83), філасофіі ў Вільні (1683—86), рыторыкі для клірыкаў-езуітаў у Пінску (1686—88), схаластычнай тэалогіі ў Вільні (1689—92), дагматычнай тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1692—96) i Вільні (1696—97), рэктар Віленскай акадэміі (1697—1701, 1706—09), калегіума ў Варшаве (1701—04), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1709—12). Аўтар дысертацый па філасофіі і тэалогіі, кніг «Via theologica ad deum ultimum finem per actus humanos consignata» (Варшава, 1694), «Plinius Palaemonicus magnuus e Lithuana societate orator» (Варшава, 1717). У рукапісах засталіся працы Л. па тэалогіі, кананічным праве, рыторыцы.

Літаратура:

Piechnik L. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.