Артыкулы: Ласеўскі Станіслаў

Ласеўскі Станіслаў (8.5.1657, Мазовія—15.4.1706), дзеяч каталіцкай царквы. У 1672 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў філасофію ў Крожах (1675—78), тэалогію ў Вільні (1681—85). Праф. рыторыкі ў Вільні (1686—87), філасофіі ў Варшаве (1688—90) i Вільні (1690—93), тэалогію ў Вільні (1693—96, 1700—02) і Варшаве (1696—1700), маральную тэалогію і кананічнае права ў Варшаве (1702—06). Выдаў дысертацыю па філасофіі. У рукапісах засталіся лекцыі Л. па тэалогіі і філасофіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.