Артыкулы: Лаўцявічус (Laucevičius) Эдмундас

Лаўцявічус (Laucevičius) Эдмундас [18(31).7.1906, Шаўляй, Лiтва—7.1.1973], лiтоўскi гiсторык мастацтва. Скончыў Каўнаскi (1929) i Вiльнюскi (1950) ун-ты. Працаваў у мiн-ве фiнансаў (1925—35), пасольстве Лiтвы ў Лондане (1935—40). З 1940 выкладаў у сярэднiх i вышэйшых навучальных установах Вiльнюса, працаваў у Дзярж. мастацкiм музеi Лiтвы. У творы «Папера ў Лiтве ў XV—XVIII стст.» (1967, рус. пер. 1979) сабраў звесткi пра папернi ў Вiльнi, Слуцку, Паставах, Гальшанах, Смаргонi i iнш. Да яе далучаны атлас вадзяных знакаў з выявамi больш як 4 тыс. фiлiграней. У манаграфii «Кнiжныя пераплёты XV—XVIII стст. у бiблiятэках Лiтвы» (1976) сабраў звесткi пра 130 майстроў-пераплётчыкаў, апiсаў каля 600 пераплётаў рукапiсных кнiг i старадрукаў. Пасмяротна выдадзена ў дапоўненым выглядзе праца Л. «Ювелірная справа ў Літве ў XV—XIX ст.» (2001).

Творы:

Popierius Lietuvoje XV—XVIII a. Vilnius, 1967; 

XV—XVIII a. knygų įrišimai lietuvos bibliotekose. Vilnius, 1978; 

Бумага в Литве в XV—XVIII веках. Вильнюс, 1979;

Lietuvos auksakalystė XV—XIX amžius. Vilnius, 2001 (з Б.Р.Віткаўскене).

Літаратура:

Jakelaitis V. Edmundas Laucevičius: Ar pažįstam jį? Vilnius, 1994.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.