Артыкулы: «Лебедзь»

«Лебедзь», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 220 родаў Беларусi, Украiны, Літвы і Польшчы, у т.л. Даўгялы, Доўгiрды, Дунiны-Марцiнкевiчы, Гiнвiлы, Галоўчынскiя, Завiшы, Матушэвiчы, Тальвашы, Шэметы, Юндзiлы. У чырвоным полi сярэбраны лебедзь; клейнод — над прылбiцай з каронай такi ж самы лебедзь. Вядомы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.