Артыкулы: летапісы пскоўскія

летапісы пскоўскія, летапісныя зборы, якія складаліся ў Пскове ў 14—17 ст. Змяшчаюць багаты матэрыял па гісторыі горада, краіны, пра народ Прыбалтыкі, барацьбу з ням. рыцарамі, адносіны паміж Псковам і ВКЛ. У аснове Л.п. ляжыць летапісны збор 1450—60-х г., складзены на падставе летапісных запісаў якія вяліся пры Троіцкім саборы з 14 ст., афіцыйных дакументаў, матэрыялаў наўгародскіх збораў, звестак з ВКЛ, Прыбалтыкі і Смаленска, мясцовых крыніц і літаратурных помнікаў. Выяўлена 25 спісаў Л.п., якія падзяляюцца на 3 групы — Пскоўскія 1-ы, 2-і і 3-і летапісы. Пскоўскі 1-ы летапіс вядомы ў 5 спісах і прадстаўлены ў 2 рэдакцыях — Ціханаўскім і Архіўскім 1-м спісамі. У аснове яго зборы 1469 і 1481; звесткі па Пагодзінскім спісе даведзены да 1547, па Абаленскім і Архіўскім 3-м да пач. 17 ст. У 1-м Л.п. прыведзены звесткі пра неўраджаі, эпідэміі, інфармацыя пра гарады, пасаднікаў, суд, узаемаадносіны з Масквой і Ноўгарадам. Пскоўскі 2-і летапіс прадстаўлены Сінадальным спісам — копіяй са збору 1486; змяшчае скарочаныя тэксты стараж. летапісаў, матэрыял, які адсутнічае ў інш. летапісах, у т.л. вусныя сведчанні сучаснікаў (звесткі пра будаўніцтва з сумамі затрат, войны, эпідэміі). Пскоўскі 3-і летапіс прадстаўлены Строеўскім спісам збору 1567, а ў больш позняй рэдакцыі Архіўскім 2-м. 3-і Л.п. дае шматлікія звесткі пра барацьбу з Лівонскім ордэнам і дачыненні з ВКЛ, у адрозненне ад 1-га адлюстроўвае апазіцыйны Маскве пункт гледжання. Напісаны ў Пскова-Пячэрскім манастыры пры ігумене Карнілію, які быў блізкі да кн. А.М.Курбскага.

Публ.: Псковские летописи. Вып. 1—2. М.; Л., 1941—55.

Літаратура:

Насонов А.Н. Из истории псковского летописания // Исторические записки. М., 1946. Т. 18.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.