Артыкулы: Лінкаўскі кляштар кармелітаў абутых

Лінкаўскі кляштар кармелітаў абутых. Існаваў у мяст. Лінкава ў Жамойці (цяпер г. Лінкува ў Пакруойскім р-не, Літоўская Рэспубліка). Драўляны Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай заснаваны Кацярынай Міхайлаўнай з Жэймаў у 1503. У 1593 побач з касцёлам Якуб Белазор пабудаваў мураваны кальвінскі збор. Паміж католікамі і кальвіністамі часта ішлі спрэчкі за права валодання будынкам збора. Згодна з выракам Трыбунала ВКЛ у 1604 збор перададзены католікам, асвечаны як касцёл жамойцкім біскупам Мікалем Пацам у 1611. Кляштар кармелітаў абутых заснаваў пры касцёле жамойцкі біскуп Ежы Тышкевіч 29.11.1634. Фундуш пацверджаны жамойцкімі біскупамі Пятром Парчэўскім (1652) і Аляксандрам Сапагам (1661), каралём польскім і вял. князем літоўскім Янам ІІІ Сабескім (1681). Касцёл моцна пацярпеў ад пажара 1690, у якім згарэў і першапачатковы драўляны кляштарны корпус, пабудаваны ў 1689. У 1745 касцёл зноў асвечаны. Да 1754 пабудаваны мураваны ўсх. кляштарны корпус, злучаны з касцёлам. Пазней ён быў прадоўжаны і рэканструяваны. У 1755 і 1761 пабудаваны паўд. і паўн. карпусы. Канчаткова будаўніцтва кляштара скончана ў 1773. У 1832 кляштар зачынены рас. ўладамі. Касцёл — крыжовы ў плане храм, пабудаваны ў рэнесансным стылі. Мае 2 вежы, прыбудаваныя да гал. фасада, і 2 капліцы. Прыбудаваная пазней сакрысція парушыла першапачатковую сіметрыю плана. Гал. фасад упрыгожаны ляпнымі дэталямі.

Літаратура:

DidžpetrisV. Linkuvoskarmelitų bažnyčiairvienuolynas. Vilnius, 1993;

Яго ж. Linkuvos parapijos bažnyčios ir karmelitų venuolyno istorijos bruožai // Žemaičių praeitis. Vilnius, 1994. Т. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.