Артыкулы: Лінь Алена Апалонія дэ

Лінь Алена Апалонія дэ (1763—30.10.1815), мемуарыстка. Дачка кн. Юзафа Адрыяна Масальскага, надворнага падскарбія ВКЛ, і Антаніны з Радзівілаў. Рана страціла бацькоў і выхоўвалася дзядзькам, віленскім біскупам Ігнаціем Масальскім. З-за падтрымкі Барскай канфедэрацыі біскуп у 1771 быў вымушаны з’ехаць у Францыю, куды звёз і падапечную. Выхоўвалася ў Парыжы ў пансіёне, захаплялася тэатрам і балетам (пасля часта іграла ў аматарскіх спектаклях). У 1779 выйшла замуж за Шарля Жазефа Эмануэля дэ Лінь, сына аўстрыйскага фельдмаршала Шарля Жазефа дэ Лінь. З дапамогай шлюбу біскуп планаваў вярнуць страчаныя пазіцыі ў Рэчы Паспалітай (меркаваў пра перадачу трона Рэчы Паспалітай мужу або зяцю Л.). Пасля заключэння шлюбу Л. жыла ў Фландрыі, Бруселі, Парыжы, у Варшаве, з 1787 у Вільні, гасціла ў Радзівілаў у Нясвіжы. Пасля смерці мужа ў 1792 вышла замуж за Вінцэнта Патоцкага. Гаспадарыла ў маёнтках на Украіне, часта вандравала па Еўропе. Памерла ў Парыжы. Дзённікі Л. ахопліваюць 1772—79, калі яна жыла ў парыжскім пансіёне, і некаторыя пазнейшыя гады. Упершыню часткова выдадзены ёю, цалкам у 1887.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.