Артыкулы: лісоўчыкі

лісоўчыкі, лёгкая нерэгулярная кавалерыя ў Рэчы Паспалiтай у 1-й пал. 17 ст. Арганiзавана А.Ю.Лiсоўскiм. Былi ўзброены шаблямi, рагацiнамi, лукамi або ручнiцамi, вылучалiся надзвычайнай рухомасцю i баяздольнасцю, але разам з тым жорсткасцю i рабаўнiцтвамi. У 1608—11 ваявалi на баку Лжэдзмiтрыя II, у 1611—19 на службе ў Жыгiмонта III. З 1619 у войску iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi Фердынанда III, удзельнiчалi ў падаўленнi чэшскага паўстання (1620), у войнах з Асманскай iмперыяй (пад Хацiнам у 1621), у Трыццацiгадовай вайне (1618—48). Пасля 1636 атрады Л. расфармiраваны.

Літаратура:

Wisner H. Lisowczycy. Warszawa, 1995.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.