Артыкулы: Лукомскі Тэадор Феліцыян

Лукомскі Тэадор Феліцыян (?—каля 1715), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду князёў Лукомскіх,сын віцебскага падваяводы Самуэля Яўстафія Лукомскага. Разам з бацькам удзельнічаў у 1654—55 у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У снеж. 1655 далучыўся да Тышавецкай канфедэрацыі вайскоўцаў. У 1656 прыняў падданства цара. У 1658 узнавіў удзел у ваенных дзеяннях у шэрагах паспалітага рушэння віцебскай шляхты. У 1661 вызначыўся пры ўзяцці Дзісенскага замка. У 1665 абраны паслом на сойм 1665, дзе выступіў супраць намаганняў Пацаў склікаць асобную канвакацыю ВКЛ. Быў абраны паслом на сойм 1666, які сарваў у інтарэсах Радзівілаў, на сойм 1668, элекцыйны і каранацыйны соймы 1669, соймы 1670, 1672, элекцыйны сойм 1674, дзе галасаваў за абранне на трон Яна ІІІ Сабескага, які прызначыў Л. земскім суддзёй Віцебскага пав. Выбіраўся паслом таксама на соймы 1689, 1690, 1693, 1695, 1697. У 1710 удзельнічаў у дыпламатычнай місіі ў Расію. Валодаў маёнткамі Вымна, Пачаевічы, Лукомль, Шухрын у Віцебскім ваяв. Жонка Алена Друцкая-Горская прынесла яму ў пасаг маёнткі Лошыца ў Менскім пав., Дрэчылукі і Лушчыцы ў Віцебскім ваяв. У 1688 заснаваў кляштар кармелітаў у Станькаве. У 1697 атрымаў дазвол полацкага архіепіскапа на заснаванне базыльянскага манастыра ў Віцебску.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.