Артыкулы: Лускіна (Лускіна-Зараноўскі) Вінцэнт
Лускіна (Лускіна-Зараноўскі) Вінцэнт (каля 1762—да 1812), паэт. Сын Казіміра Ежы Лускіны. Напісаў 2 школьныя байкі на польскай мове «Асёл у студні» і «Перамір’е баранаў з ваўкамі» (пераробкі баек Лафантэна), якія былі надрукаваны ў часопісе «Zabawyprzyjemneipożyteczne» («Прыемныя і карысныя забавы», т. 14—15, 1777—76). Служыў суддзёй 2-га дэпартамента полацкага суда. У 1790 атрымаў ад Станіслава Аўгуста Панятоўскага ордэн св. Станіслава.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне