Артыкулы: Лускіна (Лускіна-Зараноўскі) Казімір Ежы
Лускіна (Лускіна-Зараноўскі) Казімір Ежы (каля 1730—90), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Брат Стафана Лускіны. Вучыўся, верагодна, у Віцебскім езуіцкім калегіуме. Падчашы віцебскі, стараста васьнікоўскі і арлейскі, у 1750 абраны паслом на сойм ад Віцебскага ваяв. У 1758 падстолі віцебскі, пасол на сойм. У 1764 удзельнічаў у элекцыйным і каранацыйным соймах, галасаваў за абранне каралём польскім і вял. князем літоўскім Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1764 люстратар каралеўскіх маёнткаў, сурагатар гродскі віцебскі. З 1765 стольнік віцебскі. У 1760-х г. адначасова быў віцебскім войскім і суддзёй гродскім, у 1766 падваявода. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) маёнткі Л. апынуліся ў складзе Рас. імперыі. Двойчы быў абраны маршалкам шляхты Віцебскага павета. У 1790 атрымаў ад Панятоўскага ордэн св. Станіслава.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне