Артыкулы: Лускіна Стафан

Лускіна Стафан (31.12.1725, Віцебскае ваяв.—21.8.1793), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, асветнік. У 1742 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў матэматыку, фізіку і астраномію ў Вене (1750—52), тэалогію ў Рыме (1752—56). З 1755 ксёндз. Прэфект «Калегіум нобіліум» у Вільні (1757—59), выкладаў матэматыку ў «Калегіум нобіліум» у Варшаве (1759—60), філасофію і матэматыку ў Варшаўскім калегіуме (1760—65). У 1765—66 капелан Станіслава Ляшчынскага ў Францыі. Пасля яго смерці вярнуўся ў Варшаву са зборам фізічных і астранамічных прыбораў. У 1761—71 пракуратар Мазавецкай правінцыі езуітаў, адначасова узначальваў матэматычна-фізічны кабінет у Варшаве. У 1772—73 рэктар Варшаўскага калегіума. Пасля скасавання ордэна езуітаў перадаў каралю свой фізічны кабінет, за што атрымаў прывілей на выданне газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), якую рэдагаваў у 1773—93. Прапагандаваў ідэі Асветніцтва, школьную рэформу Адукацыйнай камісіі, аднак крытыкаваў погляды зах.-еўрапейскіх філосафаў і ідэі французскіх рэвалюцыянераў.

Літаратура:

Łojek J. Gazeta Warszawska księdza Łuskiny, 1774—1795. Warszawa, 1959.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.