Артыкулы: Лыскаўскі замак

Лыскаўскі замак. Існаваў у 15—17 ст. каля мястэчка Лыскава Ваўкавыскага пав. (цяпер вёска ў Пружанскім р-не), на беразе р. Шчыба (Муха). Па перыметры квадратнай пяцоўкі (68 × 68 м) насыпныя валы. Зах. вал, які захваўся параўнальна добра, узвышаецца над пляцоўкай замка на 2,5—3 м, каля падножжа мае шырыню каля 2 м, пасярэдзіне — уезд у замак. Прыблізна такія ж параметры мае паўд. вал. Ад усх. вала захаваліся ўчасткі вышынёй да 2 м. На вуглах замка стаялі круглыя драўляныя вежы дыяметрам каля 8 м. Замак быў абкружаны ровам, які захаваўся з зах. і паўд. бакоў (шырыня 10 м, глыбіня 4,5 м). За ровам знаходзяцца рэшткі інш. вала вышынёй 1—1,5 м і шырынёй да 4 м (захаваўся з зах. і паўд. бакоў). Яшчэ адзін дугападобны вал (вышыня да 5 м, шырыня ў падножжа да 11 м, у цэнтры — сляды ўезда) і роў (глыбіня да 5 м, шырыня 10—12 м) знаходзіліся на адлегласці каля 90 м ад дзядзінца і абкружалі замак з Пн, З і Пд. З У дуга ўмацаванняў замыкалася балоцістымі берагамі ракі.

Літаратура:

Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии Вильна, 1895;

Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. Мн., 1978.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.