Артыкулы: Любавіцкі Францішак

Любавіцкі Францішак (16.11.1724, Падляшша—22.12.1801), дзеяч каталіцкай царквы. У 1744 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1753 ксёндз. Місіянер у Лагішыне (1757—58), прэфект школы ў Слуцку (1760—61) i Менску (1762—64), рэктар калегіума ў Менску (1771—73). Пасля скасавання ордэна езуітаў пераехаў (да 1777) ва ўсх. Беларусь. Асістэнт генеральнага вікарыя (1783—1801), рэктар калегіма ў Дынабургу (1784—92), галава правінцыі езуітаў (1786—89). Памёр у Полацку. Пакінуў у рукапісах каментарыі да твораў св. Кіпрыяна і св. Іераніма, катэхізіс, твор «Штодзённыя роздумы» («Rozmyślania codzienne».

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.