Артыкулы: Любанскі бой 1794

Любанскі бой 1794. Адбыўся 4 вер. памiж 2-тысячным паўстанцкiм атрадам С.Грабоўскага i рас. войскамi на чале з генерал-маёрам П.Дз.Цыцыянавым каля мяст. Любань Слуцкага пав. ў час паўстання 1794. Атрад, накiраваны Цэнтральнай дэпутацыяй Вялiкага княства Лiтоўскага ў рэйд па Мiнскай губ. з мэтай узняць там паўстанне, быў праследаваны атрадам Цыцыянава. Імкнучыся пазбавіцца пагоні, Грабоўскі пачаў пераправу на правы бок р. Арэса каля Любані. Адначасова пераправіўся атрад Цыцыянава і ў выніку бою прыціснуў войскі Грабоўскага да р. Арэса. Не маючы сіл працягваць бой, Грабоўскі быў вымушаны капітуляваць. Пасля капітулявала конніца паўстанцаў, якая засталася на левым беразе Арэсы. Загінула каля 500 паўстанцаў, больш за 1000 трапіла ў палон. Рас. войскi захапiлi 5 гармат.

Літаратура:

Восстание и война 1794 года в Литовской провинции: (По документам архивов Москвы и Минска) / Сост. Е.К.Анищенко. Мн., 2001. С. 156—158.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.