Артыкулы: Любецкі (Друцкі-Любецкі) Ян

Любецкі (Друцкі-Любецкі) Ян (каля 1620, Беларусь—5.7.1678), дзеяч каталіцкай царквы, матэматык. У 1639 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Паходзіў з роду князёў Друцкіх-Любецкіх, з праваслаўнай сям’і. Праф. маральнай тэалогіі ў Крожах (1658—59), місіянер у войску (1660—61), праф. матэматыкі і маральнай тэалогіі ў Пултуску (1664—65), прэфект школы ў Гародні (1674—75), праф. матэматыкі ў Крожах (1675—76) i Полацку (1676—77). Памёр у Полацку. Сучаснымі даследчыкамі ацэньваецца як выдатны матэматык і касмограф, які меў рукапісныя працы па гэтых прадметах (у т.л. твор «Касмаграфія»), аднак яго дзейнасць не даследавана.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.