Артыкулы: «Любіч»
«Любіч», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 500 родаў Беларусi, Украiны, Літвы і Польшчы, у т.л. Жулкеўскiя, Лапацiнскiя, Незабытоўскiя, Радзiмiнскiя. У блакiтным полi сярэбраная падкова рагамi ўнiз, на ёй стаiць залаты кавалерскi крыж, другi крыж у сярэдзiне падковы; клейнод — над прылбiцай з каронай 3 страусавыя пёры. Iснуюць варыянты герба з адным сярэбраным крыжам у сярэдзiне падковы, з 2 сярэбранымi крыжамi адзiн пад адным у сярэдзiне падковы. Вядомы з сярэдзiны 14 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне