Артыкулы: Людвіг фон Эрліхсгаўзен (Ludwig von Erlichshausen)

Людвіг фон Эрліхсгаўзен (Ludwig von Erlichshausen; 1410—4.4.1467), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1450—67. Паходзіў з рацарскага роду са Швабіі. Быў пляменнікам свайго папярэдніка — вял. магістра Конрада фон Эрліхсгаўзена. Каля 1434, хутка пасля ўступлення ў Тэўтонскі ордэн, Л. ф. З. стаў кампанам комтура замка Пакармін. З 1346 кампан вял. магістра Паўля фон Русдарфа. У 1441 прызначаны войтам у Грабінах каля Гданьска, з 1442 комтур у Кавалёве, з 1447 комтур у Гневе. У 1450 генеральны капітул ордэна абраў Л. ф. Э. вял. магістрам. Намагаўся падпарадкаваць Тэўтонскаму ордэну прускае мяшчанства, аб’яднанае ў Прускі саюз. Спрэчкі паміж ордэнам і саюзам не змог улагодзіць папскі легат, а імператарскі суд у 1454 прыняў рашэння на карысць ордэна. Гэта выклікала антыордэнскае паўстанне ў гарадах Прусіі. Кіраўніцтва Прускага саюза папрасіла польскага караля Казіміра IV Ягелончыка ўключыць Прусію ў склад Польшчы, што і было абвешчана каралём. Пачалася польска-крыжацкая Трынаццацігадовая вайна. Крыжацкія войскі пад камандваннем Л. ф. Э. панеслі паражэнні. Двойчы наёмнікі ордэна, якім ён не мог выплаціць жолд, бралі вял. магістра ў заложнікі. У 1457 вял. магістр назаўсёды пакінуў рэзідэнцыю ў Мальбарку (наёмнікі прадалі замак польскаму каралю) і перанёс сваю сядзібу ў Каралявец. Вайна скончылася заключэннем Тарунскага міра 1466, які ўстанавіў ленную залежнасць Тэўтонскага ордэна ад Польскага каралеўства.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.