Артыкулы: Людвінава

Людвінава (літ. Людвінавас, Liudvinavas, цяпер мястэчка ў Марыямпальскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Ковенскім пав., на р. Шэшупа. Да 18 ст. вёска Пунскага стараства, называлася Тробаміс. У 1715 пабудаваны драўляны касцёл. Стараста Людвік Канстанцін Пацей у 1719 дамогся ад караля польскага і вял. князя літоўскага Аўгуста ІІ прывілей ад наданні паселішчу магдэбургскага права і статуса мястэчка, якое ад яго імя пачалося звацца Л. Гарадскія правы пацверджаны Аўгустам ІІІ у 1746 і 1757, скасаваны ў 1776. 10.11.1791 кароль польскі і вял. князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Л. гарадскія правы і герб з выявамі «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі. Магдэбургскае права і герб адменены ў 1792. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.