Артыкулы: Лютамірскі Ежы

Лютамірскі Ежы (?—15.8.1694), дзеяч кальвінісцкай царквы ВКЛ. Сын Ежы Лютамірскага, суперінтэндэнта новагародскага, брат Самуэля Лютамірскага. У 1667—74 вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. У 1675 кальвінісцкі сінод у Вільні прыняў рашэнне паслаць яго на вучобу ў Каралявецкі ун-т. Аднак Л. у 1676 паступіў ва ун-т у Франкфурце-над-Одэрам, у 1680 вучыўся ва ун-це ў г. Франекер, дзе выдаў кнігу «DeChristopontificeetapostolo». (1680). Да 1685 у Берліне прыдворны прапаведнік брандэнбургскай маркграфіні Людвікі Караліны з Радзівілаў. Па яе рэкамендацыі кальвінісці сінод у Жупранах прызначыў Л. прапаведнікам Слуцкага збора і рэктарам Слуцкай гімназіі. У 1688 прызначаны консеньёрам Новагародскага дыстрыкта. У 1690 і 1691 у складзе дэлегацый ад кальвінісцкіх сінодаў да Людвікі Караліны. У 1691 абраны суперінтэндэнтам Жамойцкага дыстрыкта. Яму было даручана перанясенне кальвінісцкай друкарні са Слуцка ў Мітаву.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.