Артыкулы: «Лялiва»

«Лялiва», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся каля 350 родаў Беларусi, Украiны, Літвы і Польшчы, у т.л. Абрамовiчы, Аляхновiчы, Глябовiчы, Дарагастайскiя, Забярэзiнскiя, Манiвiдавiчы, Сяняўскiя, Тарноўскiя, Тышкевiчы, Чапскiя. У блакiтным полi залаты маладзiк рагамi ўгору, над iм залатая 6-прамянёвая зорка; клейнод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка. Iснуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзiць угору з зоркi, клейнод — 3 страусавыя пёры; з маладзiком рагамi ўнiз, пад iм зорка. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.