Артыкулы: Мейшагола

Мейшагола, Майшагала(літ. Maišiagala, цяпер мястэчка ў Вільнюскім р-не, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Віленскім пав. на р. Муса. Упершыню ўпамінаецца ў час крыжацкага нападу на Літву 1365 (Meisegale), была імі разбурана і ў 1390. Ужо ў гэты час была адміністрацыйным цэнтрам. Польскі гісторык Ян Длугаш пад 1387 паведамляе, што ў лесе каля замка і вёскі М. спальвалі парэшткі літ. князёў. У 1387 у М. збудаваны Ягайлам адзін з першых у Літве драўляных касцёлаў. З 15 ст. існаваў Мейшагольскі павет (воласць). Вядомы мейшагольскія старасты (намеснікі) Таўтыгер (Таўтгерд?, 1434), Барташ Мантоўтавіч (1477), Юрый Мацкевіч (1486), князь Глеб Юр’евіч Пронскі (1493—94), Барташ Табаравіч (1494—1505), Ян Мікалаевіч Радзівіл (1505—07), Іван Андрэевіч Солтан (1507—08) і інш. Пасля адм.-тэр. рэфомы 1564—65 М. належала да Віленскага пав., цэнтр нягродавага стараства. У 1760 у М. пабудаваны новы драўляны касцёл, у 1782 упамінаецца парафіяльная школа. Сойм 1773—75 пастанавіў перадаць Мейшагольскае і інш. стараствы І.Масальскаму ўзамен за Ляхавіцкае графства з замкам. У 1789 у М. 35 дымоў (каля 245 жыхароў). 23.2.1792 М. атрымала права на самакіраванне і герб з выявай св. Антоннія з дзіцём Ісусам на руках. Пасля 3-га падзелу Рэчы паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Miškinis A. Lietuvos urbanistikos paveldas ir jo vertybės. T. 2, kn. 2. Vilnius, 2005;

Wojtkowiak Z. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI: Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.