Артыкулы: «Наленч»

«Наленч», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 400 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Малахоўскiя, Машынскiя, Рачынскiя, Чарнкоўскiя. У чырвоным полi выява сярэбранай круглай павязкi, якая звязана ўнiзе; клейнод — над прылбiцай з каронай жаночая постаць у чырвонай сукенцы i з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамi за аленевы рогi. Першапачаткова павязка на шчыце не была звязана. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.