Артыкулы: Нарановiч-Наронскi Юзаф

Нарановіч-Наронскі Юзаф (паміж 1610 і 1616—красавік 1678) — картограф, інжынер.
Відаць, вучыўся ў гімназіі ў Кейданах. У 1639—1640 займаўся картаграфічнымі працамі на Украіне. Каля 1644 паступіў на службу да пратэстанцкай галіны Радзівілаў. Па даручэнні Януша Радзівіла ў 1644 склаў план мястэчка Любча і яе ваколіц, у 1645—1653 праводзіў геадэзічныя здымкі і складаў карты маёнткаў Свядасць, Мерач, Віжуны, Кейданы, Аванты, Біржы, Дзяляцічы (каля Любчы), вострава на возеры Дрысвяты; пры гэтым выкарыстоўваў метад мясцовай трыянгуляцыі, астралябію, квадрант. У 1650-я г. напісаў вялікі 3-томны дапаможнік «Кнігі матэматычных навук» (не быў надрукаваны, з яго захаваліся толькі кн. «Геаметрыя», да якой прыкладзены некаторыя ранейшыя планы, фрагменты кнігі «Оптыка, або Перспектывы», куды ўваходзіў і трактат пра ваенную фартыфікацыю; надрукаваны ў 1957). З-за ганенняў на арыянаў у 1650-я г. пераехаў у Прусію, складаў карты рэгіёнаў і генеральную карту Прусіі. Распрацаваў план каналаў для злучэння Мазурскіх азёр, р. Прэголя і Дзейма з Нёманам, каб ажывіць гандаль Прусіі з ВКЛ і Расіяй. У 1665 напісаў твор «Артылерыя», пры падрыхтоўцы якога скарыстаў кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Аўтар гістарычнай працы «Праўдзівае сведчанне гісторый пра найвышэйшую манархію скіфаў і сарматаў» (загінула ў 1671).
Працы:
Budownіctwo wojenne. Warszawa, 1957.
Падрабязнасці:
Nowak Tadeusz.Z dziejów techniki wojennej w dawnej Polsce. Warszawa, 1965.
Nowak Tadeusz. Przegląd polskiego piśmiennictwa z dziedziny fortyfikacji i inżynerii wojskowej w XVI—XVIII w. // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Tom XI. Część II. Warszawa, 1965. S. 122—141, il.
Маркушевич А.И. Новооткрытое произведение польской военно-технической литературы ХVІІ в. // Книга: Исследования и материалы. М., 1968. Сб. 17. С. 215—224. (Перадрукавана: Маркушевич А.И. Новооткрытое произведение польской военно-технической литературы ХVІІ в. // Маркушевич А.И. Жизнь среди книг. М.: Книга, 1989. 447 с. (С. 200—221, ил.)).
Александрович Станислав. Картографические труды Юзефа Нароновича-Нароньского на землях Великого княжества Литовского в середине XVII в. // Археографический ежегодник за 1966 год. М.: Наука, 1968. 455 с., ил. (С. 65—74, ил.).
Alexandrowicz Stanisław. Opіs zabudowy mіasteczka Lubcza nad Nіemnem z 1644 r. // Kwartalnіk Hіstorіі Kultury Materіalnej. 1962. Nr3—4. S. 617—636, il.
Alexandrowicz Stanisław. Józef Narońskі współautorem Beauplanowskіch map Ukraіny і Dnіepru z połowy XVІІ wіeku // Pax et Bellum. Poznań, 1993.S. 17—27.
Alexandrowicz Stanisław. Pochodzenіe Józefa Naronowіcza-Narońskіego, twórcy topografіcznej kartografіі Lіtwy і Prus Wschodnіch // Acta Unіversіtatіs Nіcolaі Copernіcі. Bіblіologіa. Toruń, 2000. T. 4.
Alexandrowicz Stanisław. Kartografia Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. Wydanie 3 poprawione i uzupełnione. Warszawa, 2012. 344 s., il.
Polskie tradycje wojskowe. Tradycje walk obronnych z najazdami Niemców, krzyżaków, Szwedów, Turków i Tatarów. 1. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1990. 480 s., il.
Ragauskienė Raimonda, Karvelis Deimantas. 1645 m. Juzefo Naronovičiaus-Naronskio Biržų kunigaikštystės žemėlapis. Radvilų valdos istorija ir kartografija. [Vilnius], 1997. 103 p., pav.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


