Артыкулы: Нарушэвiчы

Нарушэвiчы, шляхецкi род герба «Вадвiч». Паходзяць ад лiт. баярына Мантыгерда (Мантыгiрда), полацкага намеснiка ў 1396, родапачынальнiка Мантыгiрдавiчаў. Меў сына Пятра, маршалка земскага ВКЛ. Яго сын Наруш даў iмя роду, а ад унука, Войткi Нарушэвiча, пайшлi галiны роду. Найб. вядомыя:

Павел (?—1544), сын Войткi. Лацiнскi пiсар канцылярыi ВКЛ у 1516—24 i з 1532, дзяржаўца вiдзенскi i ашмянскi, пасля жыжмарскi, у 1532—44 — скiрстымонскi, з 1536 — расейнскi. Пасол у Маскву ў 1532.

Мiкалай Ян (?—16.4.1575), сын Паўла. З 1544 вучыўся ў Кракаўскай акадэмii. Служыў Жыгiмонту II Аўгусту. Стараста ваўкавыскi ў 1556, пасля маркаўскi i мядзельскi, каралеўскi сакратар з 1558, адначасова з 1562 пiсар ВКЛ. Адзiн з iнiцыятараў валочнай памеры ў ВКЛ. У 1554—55 праводзiў яе ў Берасцейскiм старастве, да 1560 — у прыдняпроўскiх валасцях (Гомель, Магiлёў, Мсцiслаў, Орша, Свiслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў). У 1566 прызначаны падскарбiем земскiм ВКЛ. Належаў да магнацкай апазiцыi Люблiнскай унii 1596, выступаў за права ВКЛ мець свае законы i склiкаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абраннi караля i вырашэннi пытанняў абароны i знешняй палiтыкi на сумесных соймах. Пасля смерцi Жыгiмонта II Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвiча Фёдара Iванавiча на пасад Рэчы Паспалiтай, падпiсаў элекцыю Генрыка Валезы. Валодаў Хомскам i Жаберам у Пiнскiм пав., маёнткамi ў Троцкiм пав. i Жамойцi.

Станiслаў (?—1589), сын Пятра. Спраўца Гарадзенскага стараства ў 1563, цiвун вiленскi з 1564, кашталян мсцiслаўскi з 1580 (?), смаленскi з 1588, дзяржаўца рэжыцкi i люцынскi. Кальвiнiст, падтрымлiваў групоўку Радзiвiлаў. Падпiсаў акт Люблiнскай унii 1569. Валодаў мястэчкамi Круглае ў Аршанскiм, Вiдзы ў Браслаўскiм пав., маёнткамi ў Берасцейскiм і Падляшскім ваяв.

Мiкалай (каля 1560—лiст. 1603), сын Мiкалая Яна. Лоўчы ВКЛ у 1582—89, кашталян жамойцкi з 1588. Удзельнiк Інфлянцкай вайны 1558—82. Шчыры кальвiнiст, якому прысвечана некалькi рэлiгійных твораў. Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамi ў Ашмянскiм пав., паловай мяст. Косава i iнш.

Ян (?—каля 1613), сын Мiкалая Яна. Лоўчы ВКЛ з 1589. Удзельнiк Інфлянцкай вайны 1558—82, аблогi Пскова. У 1582 абраны першым маршалкам Трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвiнiзм.

Крыштоф (каля 1570—1630), сын Мiкалая Яна. Вучыўся за мяжой, падарожнiчаў па Германii i Iталii. У 1611 перайшоў з кальвiнiзму ў каталiцтва. Лоўчы ВКЛ у 1613—24, падскарбi надворны ВКЛ з 1615, падскарбi вялiкi ВКЛ з 1618 i адначасова пiсар ВКЛ, стараста ушпальскi i навадворскi. Валодаў Ганусiшкамi ў Троцкiм пав., Мажэйкавам i Лебядой у Лiдскiм пав.

Аляксандр (?—каля 1653), сын Яна. З 1601 вучыўся ў Караляўцы, з 1608 у Гейдэльбергу i Марбургу (Германiя), у 1612—13 у Iталii, у т.л. ў Падуi. Пасол на соймы 1627, 1632 (падпiсаў элекцыю Уладзiслава IV), 1640. З 1645 кашталян жамойцкi. Шчыры кальвiнiст, старшыня кальвiнiсцкiх сiнодаў ВКЛ у 1628, 1650 i 1652.

Станiслаў (? —27.5.1650), сын Крыштофа. У 1622 вучыўся ва ун-це Iнгальштата (Германiя). Служыў пры двары Жыгiмонта III. Стараста лiдскi ў 1629—46, навадворскi з 1630. Пiсар ВКЛ з 1630, адначасова рэферэндар свецкi ВКЛ у 1642—50. Пасол на соймы 1632 (удзельнiчаў у элекцыi Уладзiслава IV), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскiм двары.

Ян (?—1663), сын Крыштофа. Вучыўся ў Iнгальштаце, Падуi i Балоннi. Цiвун вяшнянскi з 1638, чашнiк ВКЛ у 1661, падскарбi надворны ВКЛ з 1661.

Аляксандр Крыштоф (?—21.6.1668), сын Крыштофа. З 1631 вучыўся ва ун-це ў Iнгальштаце, з 1632 — у Падуi, у 1633 — у Балоннi. Цесна звязаны з дваром караля Яна II Казiмiра. У 1651—53 у складзе дэлегацыi на мiрных перагаворах са Швецыяй, у 1654—58 пiсар ВКЛ, у 1656 адмiнiстратар скарбу ВКЛ, з 1658 падканцлер ВКЛ. Стараста лiдскi (з 1646), любашанскi, мядзельскi, пянянскi, шарашоўскi. Пасол на соймы 1647, 1648, 1654, 1655. Удзельнiчаў у мiрных перагаворах з Масквой у 1659—63.

Казiмiр Адам (3.3.1730—4.4.1803), рэлiг. дзеяч, педагог. Вучыўся ў езуiцкiх установах Вiльнi, Прагi, Варшавы, атрымаў ступень доктара тэалогii. У 1763 уступiў у ордэн езуiтаў. У 1764—66 загадваў друкарняй Вiленскай акадэмii, з 1766 выкладаў матэматыку i стараж.-яўрэйскую мову. З 1767 сакратар лiт. правiнцыяла (кiраўнiка ордэна ў ВКЛ), з 1769 рэктар Вiленскай акадэмii. Пасля скасавання ордэна (1773) пробашч у Петрыкаве, Касцяневiчах. Сакратар Гал. школы ВКЛ у Вiльнi ў 1780—88.

Адам Тадэвуш Станiслаў (20.10.1733—8.7.1796), гiсторык, паэт. Гл. Нарушэвiч А.Т.С.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.