Артыкулы: Падолле

Падолле — гістарычная вобласць у басейне Паўднёвага Буга і на левабярэжжа Днястра (тэрыторыя сучасных Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцей Украіны). Назва азначае «ніжняя зямля», «паніззе», г.зн., землі, размешчаныя ніжэй па плыні рэк чарнаморскага басейна. У геаграфічным трактаце канца XIV ст. «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» тэрыторыя Падолля паказана вельмі расцягнутай, ва ўсходнім кірунку яна даходзіць да Дняпра. У некаторых паведамленнях часоў ВКЛ тэрыторыя Падолля ў паўднёвым кірунку даходзіць аж да Чорнага мора.

У XII—першай палове XIV ст. Падолле ўваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Сувязі ВКЛ з Падоллем усталяваліся з пачаткам княжання там у 1340-х гг. князёў Карыятавічаў — сыноў новагародскага князя Карыта. Аднак, першапачаткова Карыятавічы прызнавалі сябе васаламі татараў, польскай і вугорскай кароны. Галоўнымі гарадамі Карыятавічаў на Падоллі былі Смотрыч і Камянец. У склад ВКЛ Падолле ўключыў вялікі князь Вітаўт, які ў 1394 г. захапіў гэтыя землі, але ўтрымаўся толькі ва ўсходняй частцы Падолля. Заходняе Падолле польскі кароль Уладзіслаў II (Ягайла) перадаў у кіраванне на княжым праве пану Спытку з Мельштына. Пасля яго гібелі ў бітве на Ворскле (1399) Ягайла перадала Заходняе Падолле свайму малодшаму брату Свідрыгайлу, які кіраваў на Падоллі аж да сваіх уцёкаў у Тэўтонскі ордэн у 1401 г. У 1411 г. Ягайла перадаў Заходняй Падолле Вітаўту, які аб'яднаў пад сваёй уладай усю гэту вобласць і валодаў ёю да сваёй смерці ў 1430 г. Смерць Вітаўта выклікала ўварванне польскага войска, якое заняло Заходняе Падолле. Тут у 1434 г. было створана Падольскае ваяводства. Усходняе Падолле апынулася пад уладай вялікага князя Свідрыгайлы. У ВКЛ тут было створана Брацлаўское ваяводства (1566), якое падчас заключэння Люблінскай уніі 1569 г. было далучана да Польшчы.

Падрабязнасці:

Przezdziecki Alexander: Podole, Wołyń i Ukraina. Obrazy miejsc i czasów przez ... T. 1 [z 2]. Wilno: Teofil Glücksberg, 1841. - [4], VI, 212, [1] s., [2] k. tabl.

Крикун Микола. Адміністративно-територіальний устрій Правобережної України в XV—XVIII ст.: Кордони воєводств у світлі джерел. Київ, 1993.

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom III. Ziemie ruskie. Zeszyt 3. Urzędnicy podolscy XIV—XVIII wieku. Spisy / Opacowałi Eugeniusz Janas, Witold Kłaczewski, Janusz Kurtyka, Anna Sochacka pod redakcją Antoniego Gąsiorowskiego. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1998. 243 s.

Kurtyka J. Podole pomiędzy Polską iLitwąw XIV i I połowie XV wieku // Kamieniec Podolski: Studia z dziejów miasta i regionu. Kraków, 2000.

Podole i Wołyń. Szkice etnograficzne. Warszawa: DiG, 2003. 344 s.

Белецкая О.В. Подолье и татары во второй половине XIV—первой половине XV в.: эволюция даннических отношений // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навуковы зборнік. Выпуск 4. Мінск: БДУ, 2008. С. 96—108.

Погорелец О.Г., Саввов Р.В. Чеканка монеты в Подольском княжестве во второй половине XIV в. // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навуковы зборнік. Выпуск 4. Мінск: БДУ, 2008. С. 115—120.

Михайловський В.М. Правління Коріатовичів на Поділлі (1340-ві—1394 рр.): соціальна структура князівського оточення // Український історичний журнал. 2009. № 4. С. 34—47.

Петров Микола. Кам’янець-Подільський — політико-адміністративний, оборонний, містобудівний та економічний центр Подільської землі у складі Великого князівства Литовського (60—90-і рр. XIV ст.) // Ukraina Lithuanica: студії з історії Великого князівства Литовського. Т. І. Київ: Інститут історії України НАН України. 2009. С. 121—133, ил.

Сіцінський Юхим. Поділля під владою Литви / Упорядники Дмитро Ващук, Мирослав Мошак. Кам’янець-Подільський, 2009. 154 с.

Громыко Александр. О подольских денариях Константина Кориатовича // Банкаўскі веснік. 2010. № 7. С. 68—71, ил.

Михайловський Віталій. Васальні стосунки князів Коріатовичів із Казимиром ІІІ та Людовіком Угорським // Український історичний журнал. 2010. № 4. С. 4—15.

Михайловський Віталій. Podole po Grunwaldzie (1410—1430): walka Witolda z Jagiełłą // Jogailos ir Vytauto laikai.Mokslinių straipsnių rinkinys, skirtas Žalgirio mūšio 600-osioms metinėms. Kaunas: Vytauto Didžiojo universitetas, 2011. S. 117—125.

Михайловський Віталій. Еластична спільнота. Подільська шляхта в другій половині XIV—70-х роках XVI століття. Київ: Темпора, 2012. 448 с., іл.

Полехов С.В. Летописная «Повесть о Подолье» // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 2014. № 1. С. 33—40; № 2. С. 49—62.

Ліцкевіч Алег. «Аповесць пра Падолле»: суадносіны спісаў ў першай рэдакцыіі і верогоднасць паведамлення пра князя Канстанціна Карыятавіча // Ukraina Lithuanica: студії з історії Великого князівства Литовського. Т. ІII. Київ: Інститут історії України НАН України, 2015. С. 290—312.

Михайловський Віталій. Формування території історичного Поділля у другій половині XIV ст. // Український історичний журнал. 2017. № 3.

Войнаровський Андрій Миколайович. Поділля в системі торговельно-економічних зв’язків євро-азійського простору (1362—1647). 07.00.01 – історія України. Київ, 2019. 270 с.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.