Артыкулы: Пакта канвента
Пакта канвента (лац. Pacta conventa), пагадненне публiчна-прававога характару памiж шляхтай Рэчы Паспалiтай i новаабраным каралём. Фiксавала iндывiдуальныя абавязкi манарха: забяспечыць фiнансавую дапамогу дзяржаве, выплацiць даўгi папярэдняга караля, вярнуць у склад дзяржавы страчаныя тэрыторыi, будаваць замкi на межах, развiваць флот i артылерыю, выкупляць з татарскага палону «рускую» шляхту, не прызначаць iншаземцаў на дзярж. пасады, захоўваць шляхецкiя вольнасцi, не ўжываць тытул «дзедзiч» (г.зн. спадчынны манарх), не выкарыстоўваць войска супраць шляхты i iнш. Упершыню заключана ў 1573 пры абраннi на трон Генрыка Валезы разам з Генрыкавымi артыкуламi. П.к. рыхтаваў нанава пры кожным абраннi караля элекцыйны сойм, з канца 17 ст. — яго спец. камiсiя з некалькiх сенатараў i паслоў ад ваяводстваў. У час апошнiх элекцый змест П.к. мала мяняўся. Пасля прысягi караля на П.к. яму ўручаўся дыплом элекцыi — на абранне яго каралём. Іл. гл. ў т. 1, с. 161.
Лiтаратура:
Sobociński W. Pakta konwenta. Kraków, 1939.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне