Артыкулы: Паланецкi унiверсал

Паланецкi унiверсал, заканадаўчы акт, падпiсаны Т.Касцюшкам 7.5.1794 у лагеры каля мяст. Паланец пад Сандамірам у час паўстання 1794. Складзены пры ўдзеле Г.Калантая. Быў 1-й спробай усебаковага рэфармавання становiшча сялян у Рэчы Паспалiтай, меў на мэце прыцягнуць iх да ўдзелу ў паўстаннi. Абвясцiў аб прадастаўленнi сялянам асабiстай свабоды пры ўмове iх разлiку з землеўладальнiкам, скарачэннi паншчыны на 33—50% у часе паўстання i яе адмене для сялян, якiя далучылiся да паўстання, прызнаў права сялян на зямлю, якую яны апрацоўвалi, i забаранiў iх згон. У якасцi кампенсацыi землеўласнiкам за змяншэнне паншчыны П.у. прадугледжваў заключэнне з сялянамi дагавораў аб наёмнай працы (фактычна прымусовай). Быў устаноўлены iнстытут дазорцаў, якiя павiнны былi разглядаць спрэчкi памiж сялянамi i землеўласнiкамi. Рэалiзацыя унiверсала сустрэла процiдзеянне шляхты. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) рэформы, прадугледжаныя П.у., скасаваны новымi дзярж. ўладамi.

Лiтаратура:

Akty powstania Kosciuszki. T. 1. Krakow, 1918;

Kowecki J. Uniwersał połaniecki i sprawa jego realizacji. Warszawa, 1957.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.