Артыкулы: Палонкаўская бiтва 1660

Палонкаўская бiтва 1660. Адбылася 28 чэрв. каля мяст. Палонка памiж Слонiмам i Ляхавiчамi ў час вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67. Пасля заключэння Алiўскага мiру 1660 са Швецыяй войска Рэчы Паспалiтай на чале з П.Я.Сапегам i С.Чарнецкiм перайшло ў наступленне на рас. армiю. З Берасця праз Слонiм яны рушылi на дапамогу гарнiзону Ляхавiцкага замка, якi быў абложаны войскам I.А.Хаванскага. Даведаўшыся пра гэта, Хаванскi з большай часткай сваёй армii (8 тыс. чал.) выступiў iм насустрач. Войскi сустрэлiся пад Палонкай. Хаванскi з коннiцай стаў на правым флангу, на левым — кн. В.Шчарбаты, пасярэдзiне — рэйтары i пяхота. У цэнтры баявога пастраення войска Рэчы Паспалiтай размясцiлася дывiзiя Чарнецкага (4 тыс. чал.), а па флангах — харугвы Сапегi, А.Г.Палубiнскага i С.Кмiцiча (6 тыс. чал.). Атака гусараў Рэчы Паспалiтай была такой iмклiвай, што рас. пяхота, якая стаяла перад пераправай, змагла зрабiць толькi адзiн залп, была змята, пасечана i патоплена. Паспяховай была атака гусараў i панцырных, якiя прымусiлi рас. коннiцу ўцякаць. Пасля гэтага быў нанесены супольны ўдар па астатняй рас. пяхоце. Бiтва скончылася поўным разгромам войск Хаванскага: загiнула каля 2 тыс. чал. пяхоты, яшчэ больш коннiкаў; мноства ратнiкаў, у т.л. Шчарбаты, трапiла ў палон. Хаванскi з рэшткамі войска адступiў да Ляхавiч, зняў аблогу замка i пачаў iмклiвы адыход на Полацк. Войску Рэчы Паспалiтай дасталiся вялiзныя трафеi, мноства гармат, харчу. П.б. была першай буйной перамогай войска Рэчы Паспалiтай на заключным этапе вайны, якая засведчыла пераход да яго стратэгiчнай iнiцыятывы.

Лiтаратура:

Сагановiч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995. С. 96—97;

Курбатов О.А. «Литовский поход 7168 года» князя И.А.Хованского и битва при Полонке // Славяноведение. 2003. № 4;

Касажэцкі К. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. // Бел. гіст. агляд. 2004. Сш. 1—2;

Бабулин И. Битва под Полонкой, 1660 год // Рейтар. 2005. № 3.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.