Артыкулы: палюбоўны суд

палюбоўны суд, кампрамiсарскi суд, часовы трацейскi суд у ВКЛ у 16—18 ст. Разглядаў усе справы за выключэннем крымiнальных, звязаных з iнтарэсамi грамадскага скарбу, i спраў памiж трымальнiкамi каралеўскiх маёнткаў. Дзейнасць суда рэгламентавана Статутамi ВКЛ 1566 i 1588. Складаўся з некалькiх суддзяў-камiсараў, якiя выбiралiся бакамi з асоб аднолькавага з iмi саслоўя i звання. Выракi П.с. мелi моц рашэнняў дзярж. судоў i апеляцыi не падлягалi, аднак у выпадку нязгоды памiж суддзямi пакрыўджаны бок мог падаць апеляцыю ў Трыбунал ВКЛ. Пры нязгодзе аднаго з бакоў выконваць рашэнне П.с. iншы бок прад’яўляў вырак земскаму суду, якi забяспечваў яго выкананне. Скасаваны ўказам Мiкалая I ад 25.6(7.7).1840.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.