Артыкулы: Петрэй дэ Эрлезунда Пётр

Петрэй дэ Эрлезунда Пётр (Пер Персан, лац. Petrus Petrejus, швед. Peer Persson; 1577, г. Упсала, Швецыя—1622), шведскi дыпламат i гiсторык. На дзярж. службе з 1595. У 1605—11 тройчы наведваў Расію. Удзельнiчаў у заключэннi ваенна-дыпламатычнага саюза памiж шведскім каралём Карлам IX Вазай i царом Васiлём Іванавiчам Шуйскiм. Асабiста ведаў Iлжэдзмiтрыя I. У 1614 пачаў працу па гiсторыi Расii ад стараж. часоў да 1612 (выдаў у 1615 у Стакгольме на шведскай мове), пасля давёў яе да 1617 (выдаў у 1620 у Лейпцыгу на ням. мове). Значная частка яго працы прысвечана адносiнам памiж Расiяй i ВКЛ у 16—пач. 17 ст. Назву Белая Русь ён выводзiў ад адзення жыхароў: «Адна мясцiна ў гэтай краiне называецца Беларуссю, таму што там мужчыны ўлетку носяць на галовах белыя шапкi, а жанчыны фарбуюць i падводзяць сабе твар бялiламi». У яго працы шмат некрытычных запазычанняў з сачыненняў С.Герберштэйна, А.Гваньiнi i асаблiва з хронiкi К.Бусава, аднак у ёй шмат і самастойных назiранняў.

Творы:

Рус. пер. — История о Великом княжестве Московском, происхождении великих русских князей, недавних смутах, произведенных там тремя Лжедмитриями, и о московских законах, нравах, правлении, вере и обрядах, которую собрал, описал и обнародовал Пётр Петрей де Ерлезунда в Лейпциге 1620 г. // Чтения О-ва истории и древностей российских. М., 1865. Кн. 4; 1866. Кн. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.