Артыкулы: Пільхоўскі Давыд Зыгмунт

Пільхоўскі Давыд Зыгмунт (15.12.1735, в. Руткішкі Гарадзенскага пав.—4.12.1803), асветнік, педагог, перакладчык. Д-р філасофіі (1766) і кананічнага права (1778). З 1752 езуіт. У 1754—57 і 1761—65 вучыўся ў Віленскай акадэміі, там жа выкладаў граматыку і паэтыку. З 1765 святар. У 1766—72 выкладаў у Віленскім езуіцкім «Калегіум нобіліум», перадаў яму сваю багатую бібліятэку. У 1772—73 сакратар польскага асістэнта ў Рыме. З 1773 бібліятэкар «Калегіум нобіліум» у Вільні, кіраваў друкарняй. У 1783—87 генеральны візітатар школ Адукацыйнай камісіі ў ВКЛ. У 1783—93 выкладчык польскай і лацінскай л-р і старшыня Маральнага калегіума Гал. школы ВКЛ. З 1785 канонік, пасля кусташ інфлянцкі, з 1794 біскуп-суфраган віленскі. З 1797 чл. Віленскай адукацыйнай камісіі. З 1800 правадзейны чл. Таварыства сяброў навук у Варшаве. Аўтар акалічнасных вершаў. У 1768 выдаў у Вільні пераклады на польскую мову твораў стараж.-рымскага гісторыка Гая Салюстыя Крыспа «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», у 1771 — твораў Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё мудрае», «Пра спакой душы» і інш., у 1775 — «Пра ласкавасць і гнеў», у 1781—82 — «Лісты да Люцылія» (т. 1—4, з каментарыямі). У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—92 выступіў у абарону правоў сялян. Свае сац. погляды выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настолькі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю, або Дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.