Артыкулы: Пінска-Тураўская праваслаўная епархія

Пінска-Тураўская праваслаўная епархія, адм.-тэр. адзінка праваслаўнай царквы. Створана ў 1005 як Тураўская правасл. епархія Кіеўскай мітраполіі. Першапачаткова ахоплівала значныя тэрыторіі на Пд і З Беларусі з гарадамі Тураў, Пінск, Берасце, Новагародак, Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Небль, Сцепань, Дубровіца, Слуцк, Капыль і інш. У 13 ст. кафедра з Турава перанесена ў Пінск. У 14 ст. епархія пачаргова ўваходзіла ў склад Галіцкай праваслаўнай мітраполіі і Літоўскай праваслаўнай мітраполіі, а пасля іх скасавання — зноў у Кіеўскай; яе тэрыторыя моцна зменшылася. У 16 ст. ахоплівала Пінскі пав., падзялялася на Пінскую, Давыд-Гарадоцкую і Тураўскую пратапопіі. Пасля Берасцейскай уніі 1596 епархія стала уніяцкай (гл. Пінска-Тураўская грэка-каталіцкая епархія). У 1620 зроблена спроба аднавіць П.-Т.п.е., іерусалімскі патрыярх Феафан прызначыў епіскапам Аўрамія. Аднак пры легалізацыі ў 1632 правасл. іерархііў Рэчы Паспалітай П.-Т.п.е. не адноўлена.

Літаратура:

Грушевский А.С. Пинское Полесье XІV—XVІ вв.: Ист. очерки. Туров, Городок и Пинск в составе В.К.Литовского. Пинское староство к. Боны, XІV—XVІ вв. Киев, 1903;

Щапов Я.Н. Туровские уставы XІV века о десятине // Археографический ежегодник за 1964 год. М., 1965.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.