Артыкулы: Плятэрыс (Plateris) Аляксандрас

Плятэрыс (Plateris) Аляксандрас (20.12.1913, мяст. Швекшна Шылуцкага р-на, Літва—14.10.1997), літоўскі гісторык права, сацыёлаг. Д-р філасофіі (1961). З роду Плятэраў. Вучыўся ў Каўнаскім (1932—36) і Венскім (1937—38) ун-тах. У 1938—39 працаваў у Каўнаскім, да 1941 у Вільнюскім ун-це, пасля выкладаў у гімназіі ў Швекшні. З 1944 у Германіі, з 1949 у ЗША. У 1953—55 вывучаў сацыялогію ў Чыкагскім ун-це. У 1955—57 працаваў у Цэнтры даследавання насельніцтва, у 1957—58 у Ін-це параўнальнага права. З 1958 у Вашынгтоне, на працягу 20 годоў працаваў у Нац. цэнтры статыстыкі аховы здароўя. У 1956 стаў адным з заснавальнікаў Літ. гіст. таварыства, у 1967—69 і 1973—75 старшыня Ін-та літуаністыкі. Даследаваў права ВКЛ. Аўтар кнігі «Прававыя адносіны Лівоніі і Курземе з Літвой (XVI—XVIII ст.)» [«Teisiniai Livonijos ir Kuršo santykiai su Lietuva (XVI—XVIII amž.)», Каўнас, 1938], артыкулаў у перыядычным друку, энцыклапедычных выданнях.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.