Артыкулы: «Побуг»

«Побуг», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 160 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Грабоўскiя, Доўнар-Запольскiя, Канецпольскiя, Керсноўскiя, Станiшэўскiя, Фiлiповiчы, Чыжэўскiя. У блакiтным полi выява сярэбранай падковы з пастаўленым на ёй залатым кавалерскiм крыжам; клейнод — над прылбiцай з каронай палова сярэбранага харта. У першапачатковым варыянце герб меў чырвонае поле. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.