Артыкулы: «Помнiкi, выдадзеныя Часовай камiсiяй для разбору старажытных актаў»

«Помнiкi, выдадзеныя Часовай камiсiяй для разбору старажытных актаў» («Памятники, изданные Временною комиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при киевском военном, подольско м и волынском генерал-губернаторе»), публiкацыя дакументаў канца 15—18 ст. па гiсторыi Украiны i Беларусi. Выдадзены ў 4 тамах у Кiеве ў 1845—59. Дакументы паходзяць з манастырскiх i царк. архiваў, Метрыкi ВКЛ, актавых кнiг гродскiх i земскiх судоў 16 ст., прыватных збораў (архiва князёў Сангушкаў у Славуце, Храптовiчаў у Шчорсах, К.Свiдзiнскага i iнш.). Матэрыялы кожнага тома размеркаваны па 3 аддзелах: дакументы царк. арг-цый, феад. землеўладання i гаспадаркi, па гiсторыi казацкiх войнаў сярэдзiны 17 ст. i вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—67. У т. 1 змешчаны прыватныя акты 15—16 ст., «Устава на людзей пахожых у Вiцебскiм i Полацкiм ваяводствах» 1551, у т. 2 — «Устава на валокi» 1557 (паводле спiсаў Метрыкi ВКЛ i Свiдзiнскага), дадатковыя артыкулы да яе 1557—58, «Устава на падводы» 1558, у т. 3 — iнвентары феад. уладанняў, у т.л. Палескай воласцi Пiнскага пав. Дакументы надрукаваны на царк.-слав., укр., бел. (царк.-слав. шрыфтам), польскай мовах з паралельным перакладам на рус. мову. Пры паўторным выданнi т. 1—3 (Кiеў, 1897—98, рэдактар А.I.Лявiцкi) выпраўлена чытанне некаторых дакументаў, царк.-слав. шрыфт заменены грамадзянскiм, т. 3 дапоўнены новымi дакументамi. У т. 4 змешчаны iмянны, геаграфiчны i прадметны паказальнiкi. Матэрыялы выдання — важная крынiца для вывучэння сац.-эканам. i палiт. гiсторыi Украiны i Беларусi.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.