Артыкулы: Пратасовiч Ян

Пратасовiч Ян (?—пасля 1608), паэт. З роду Пратасовічаў. Атрымаў добрую адукацыю, ведаў лацiнскую, грэчаскую, зах.-еўрапейскiя мовы. Пакiнуў 6 вершаваных твораў, напiсаных па-польску i выдадзеных у друкарнi Я.Карцана ў Вiльнi. Твор «Паранiмфус» (1595) прысвечаны Я.Скумiну-Тышкевiчу, старасту браслаўскаму, з нагоды яго ўступлення ў шлюб з Б.Нарушэвiч; «Эпiцэдыум» (1597) напiсаны з выпадку смерцi М.Войны — жонкi Я.Калантая i прысвечаны яе бацьку Р.Войне, кашталяну берасцейскаму. Кнiгi «Контэрфет старога чалавека» (1597) i «Постаць пачцiвай жанчыны» (1597) прысвечаны Кацярыне Тышкевiч, маюць маралiзатарскi характар i напiсаны з выкарыстаннем вобразаў Старога i Новага Запаветаў. Твор «Ялмужнiк» (1597) прысвяцiў свайму апекуну М.К.Радзiвiлу Сiротку, у кнiзе змешчаны выказваннi пра ялмужну (мiласцiну) розных дзеячаў. Гал. яго твор «Iнвенторэс рэрум, або Кароткае апiсанне, хто што вынайшаў i да ўжытку людзей даў» (1608) мае характар энцыклапедыi, дзе ў алфавiтным парадку пералiчаны бiблейскiя, мiфалагiчныя i гiстарычныя асобы з апiсаннем iх вынаходнiцтваў; усяго змешчана 147 артыкулаў. Асновай для твора паслужыла аналагiчная кнiга iтальянца Вергiлiя Палiдора Урбiнскага.

Лiтаратура:

Анушкiн А.I. Ян Пратасовiч з Пiншчыны // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1978. № 4;

Саверчанка I.В. Старажытная паэзiя Беларусi, XVI—першая палова XVII ст. Мн., 1992;

Кавалёў С.В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.